Імпрэза да 90-годдзя ад нараджэння Рыгора Барадуліна ў Мінску

24.02.2025 16:00 - 18:00 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4) Бясплатнае



У панядзелак, 24 лютага, у архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца імпрэза з адкрыццём літаратурна-дакументальнай выставы «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма...», прысвечанай 90-годдзю ад нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.






Публіцы будуць прадстаўленыя дакументы, якія былі ў вялікай колькасці атрыманыя музеем як ад самога Рыгора Іванавіча, так і ад яго даследчыкаў і рэдактараў.

Гэта рукапісы і фатаграфіі, ліставанні з роднымі, сябрамі, калегамі, дакументы да біяграфіі паэта, творчыя напрацоўкі.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Казлоўскага «Вечнае быццё светабудовы» ў Мінску

05.02.2025 11:00 - 23.03.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Цыкл лекцый «Менск страчаны» ў Мінску

18.02.2025 18:30 - 11.03.2025 20:45 (вул. Кісялёва, 38)

Беларускія танцы ў Гданьску

25.02.2025 (19:00 - 22:00) PASZCZA LWA (ul. Kwietna, 39)

Сустрэча з Ігарам Куліковым у Познані

01.03.2025 (16:00 - 18:00) прастора «МУ» (Fredry 5/3a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ