Пасля перапынку ў чатыры гады гурт Atesta выпусціў поўнафарматны альбом Hramadstva, які спалучае найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі. Якую сёння ўжо амаль не робяць.
Фронтвумэн гурта Atesta Улляна Паўловіч
Каментуе фронтвумэн гурта Улляна Паўловіч: «Для гурта гэта першы альбом у эміграцыі. Для мяне асабіста ўсе песні на ім складваюцца ў саўндтрэк да пэўнай стадыі адаптацыі. Як рэха, якое лунае ў памяці: некалькі песень былі прыдуманыя ў Беларусі, а адна нават запісаная. На іх усе разам я гляджу трошку як на сцэну смерці тэрмінатара, які па новай збірае сябе з расплаўленага металу. Рэліз гэтага альбома — ментальная мяжа, тое самае «адпусціць і рухацца далей».
Слухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.
Жывыя прээзентацыі альбома пры ўдзеле гурта Sož адбудуцца бліжэйшым часам у наступных гарадах:
Беласток, 21.02 - квіткі тут.
Вроцлаў, 23.02 - квіткі
Варшава, 28.02 - квіткі.