Цыкл лекцый «Менск страчаны» ў Мінску

18.02.2025 - 11.03.2025 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 20 рублёў


 У аўторак, 18 лютага, у лекторыі «Фрэскі» распачынаецца цыкл лекцый Андрэя Гаранскага «Менск страчаны».




Вас чакае займальнае віртуальнае падарожжа па Мінску з 12 ст. да часоў нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. — унікальны маршрут у суправаджэнні Андрэя Гаранскага з дапамогай старых і сучасных фатаграфій, планаў, чарцяжоў, малюнкаў-рэканструкцый. 

Вы пазнаёміцеся з месцамі беларускай сталіцы, дзе пад зямлёй ці асфальтам схаваны падмуркі даўно зніклых храмаў. 

Вы даведаецеся, дзе знаходзілася самае вялікае культавае збудаванне старога Мінска, якая царква стаяла на месцы ДК прафсаюзаў, а якую ўмуравалі ў будынак Дома афіцэраў, чаму першы мінскі храм не меў аналагаў у старажытнарускім манументальным дойлідстве, і якія святыні сёння яшчэ магчыма аднавіць.

Вось расклад падарожжа: 

 

  • 18 лютага «Старажытны Мінск ХІ-ХVІ стст.» 
  •  25 лютага «Мінск XVII — XVIII стагоддзяў. Каменнае будаўніцтва» 
  •  4 сакавіка «Мінск XIX — пачатку XX стагоддзя» 
  •  11 сакавіка «Мінск часоў нямецкай акупацыі 1941–1944 гадоў: час разбурэнняў і страты» 



 Сюрпрызам стане экспазіцыя акварэляў мастачкі Марыі Каралёвай «Мінск страчаны», якая правядзе вас па вуліцах старога Мінска, якімі мы ўжо не зможам прайсці. На кожнай карціне-помнікі страчанай спадчыны горада, гісторыю якога вы пачуеце на лекцыях. 


Лектар — Андрэй Гаранскі, выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства, прарэктар інстытута Тэалогіі БДУ. 


Кошт — 20 рублёў. Абанемент (4 лекцыі) — 70 рублёў. 


Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы ўнізе. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд» у Віцебску

31.01.2025 16:00 - 20.04.2025 18:00 музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13)

Провады Снягуркі ў Белавежскай пушчы

15.02.2025 (11:00 - 16:00) Нацпарк «Белавежская пушча»

Лірычны баль у Вільні

15.02.2025 (17:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ