Імпрэза «Курганная кветка», прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску

13.01.2023 18:00 - 19:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

У пятніцу, 13 студзеня, літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на імпрэзу «Курганная кветка», прысвечаную паэтцы Канстанцыі Буйло.



Дата: 13 студзеня

Час: 18.00

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск 

Першая паэтка беларускай літаратуры, якая не баялася пець аб жаданні асабістага шчасця. Яе раннія вершы напоўнены нечаканай для беларускай літаратуры «эратычнай інтуіцыяй», як цікава заўважыў Антон Луцкевіч.

Аднак творчасць яе не назавеш абмежаванай. Для Канстанцыі Буйло каханне стала пуцяводнай зоркай, якая свяціла на любым шляху: да радзімы, да мужчыны, да свабоды.

Куды прывялі яе жыццёвыя дарогі? Прыходзьце — даведаецеся!

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ