Імпрэза «Любоў паэта» на сядзібе Янушкевічаў у Ракаве

------------ Бясплатнае

У нядзелю, 30 кастрычніка, на сядзібе Янушкевічаў у Ракаве вас чакае спецыяльная музычная праграма «Любоў паэта».



Дата: 30 кастрычніка

Час: 14.00

Месца: сядзіба Янушкевічаў, пл. Свабоды, Ракаў


Абяцаюць два вельмі розныя вакальныя цыклы. Твор яскравага прадстаўніка рамантызму Роберта Шумана «Каханне паэта», напісаны на вершы Генрыха Гейнэ, лічыцца адным з найпрыгажэйшых у творчай спадчыне кампазітара.

Гэта своеасаблівая музычна-псіхалагічная аповесць, поўная лірыкі, пяшчоты і глыбокага драматызму.


А вось «Любоў і жыццё паэта» нашага сучасніка Леаніда Дзясятнікава — музыка нечаканая, парадаксальная, дзе кожны з нумароў, створаных на вершы Данііла Хармса і Мікалая Алейнікава, — гэта міні-спектакль, камічны і трагічны, у якім абсурд і іронія пераплятаюцца са шчымлівым смуткам.


Выканаўцы — тэнар Юрый Гарадзецкі і піяністка Паліна Задрэйка.

Кошт квіткоў — 25 рублёў. Замовіць іх можна праз дырэкт сядзібы Янушкевічаў альбо па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ