Імпрэза «Уладзіслаў Сыракомля. Песні вясковага лірніка» ў Мінску

30.09.2023 17:00 - 19:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 12 рублёў

У суботу, 30 верасня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры святкуюць 200-годдзе ад дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі адмысловай імпрэзай «Уладзіслаў Сыракомля. Песні вясковага лірніка».




Дата: 30 верасня

Час: 17.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 


Нарадзіўся паэт, перакладчык і публіцыст 29 верасня. 


Сімвалам свайго паэтычнага выказвання краёвы пясняр абраў ліру. Музычнасць вершаў і гавэндаў паэта імкнулася ірвалася ўвасобіцца ў гуках. 

Сваёй творчасцю Людвік Кандратовіч натхніў многіх сучасных яму кампазітараў на напісанне твораў. А шэраг яго вершаў наўпрост праслаўляе музыку і музыкантаў. 

Падчас імпрэзы прапануюць паразмаўляць аб феномене Сыракомлі, пазнаёміцца з песнямі на яго вершы Станіслава Манюшкі, Віктара Кажынскага і Канстанціна Горскага, а таксама разам развучыць жартоўны хіт «Сеў коцік на плот і міргае».


Выступоўцы:

Святлена Немагай, фартэпіяна, кандыдатка мастацтвазнаўства;

Галіна Сакольнік, мэца-сапрана

Аляксей Загорскі, скрыпка. 


Кошт — 12 рублёў.





Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ