Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

26.12.2015 12:00 - 14:00 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) 130 000 руб.

26 снежня а 12-й і 14-й гадзінах адбудуцца калядныя праграмы для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя”, фолк-гурта “Вурай” і этна-дуэта “AGATA”.

Беларускія этна- і фолк-гурты падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Нашымі героямі стануць Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі дзед мароз Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе міні-мюзікл з джазавай музыкай са спадарыняй Калядой і вясёлай Козачкай з традыцыйнымі пажаданнямі і абсыпаннем зернем. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць калядныя спевы дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.

Нарыканцы праграмы выступіць этна-дуэт “AGATAі праспявае цудоўныя і магічныя беларускія песні ад выдатнага сучаснага кампазітара Аляксея Варсобы і этна спявачкі Ірэны Катвіцкай (акардэон і голас).

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. Кошт білета (130 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78,

(029) 629 05 41 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце ці ў фэйсбуку 
Запрашаем на сапраўднае свята!
Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ