Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

07.01.2016 12:00 - 13:30 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная 33А) Бясплатнае

7 студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца калядная праграма для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя”, фолк-гурта “Вурай” і этна-дуэта “AGATA”.

Беларускія этна- і фолк-гурты падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Нашымі героямі стануць Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі дзед мароз Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе міні-мюзікл з джазавай музыкай са спадарыняй Калядой і вясёлай Козачкай з традыцыйнымі пажаданнямі і абсыпаннем зернем. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць калядныя спевы дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.

Нарыканцы праграмы выступіць этна-дуэт “AGATAі праспявае цудоўныя і магічныя беларускія песні ад выдатнага сучаснага кампазітара Аляксея Варсобы і этна спявачкі Ірэны Катвіцкай (акардэон і голас).

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. Кошт білета (130 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78,

(029) 629 05 41 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце http://vk.com/valenti_vankovich ці ў фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.

Запрашаем на сапраўднае свята!
Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!

 

Паводле арганізатараў

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ