Канцэрт «І спявала скрыпка пра каханне і дзіва… » ансамбля «Капрыс»

31.05.2017 19:00 - 19:00 Музей "Дом Ваньковічаў" (Інтэрнацыянальная, 33А) Бясплатнае

31 мая а 19-й гадзіне ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» адбудзецца канцэрт «І спявала скрыпка пра каханне і дзіва… » ансамбля скрыпачоў «Капрыс» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі.

У праграме канцэрта прагучаць творы Г.-Ф. Гендэля, І.С. Баха, Дж. Пергалезі, К.-В. Глюка, А. Вівальдзі, Н. Паганіні, П. Чайкоўскага, Д. Шастаковіча, М. Кажлаева, В. Дарохіна, Л. Андэрсана і інш.

Вядучая канцэрта – Анастасія Бойка.

Кошт білета (5 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў.

Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78, а таксама на старонцы ў фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ