Канцэрт памяці Вітаўта Мартыненкі

29.09.2019 19:00 - 21:00 Палац культуры ім.Шарко (вул.Уральская,3) Бясплатнае

Беларускія музыкі ўшануюць памяць вядомага крытыка, пісьменніка і паэта Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў. У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у палацы культуры імя Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3).

“Для мяне Вітаўт Мартыненка — не проста сябар, настаўнік, але і чалавек, які спрычыніўся да з’яўлення беларускага рока. Гэты чалавек разам з Анатолем Мялькуём у 80-х гадах рабіў сапраўдную музычную рэвалюцыю, засноўваючы першыя беларускія рок-клубы і фестывалі, — расказвае арганізатар канцэрта Віталь Супрановіч. — Невядома, як бы сёння выглядала наша музыка, калі б не было Вітаўта. Але ён быў, і мы маем выбітных беларускіх артыстаў, аншлагавыя канцэрты і беларусаў, якія ведаюць і слухаюць сваё. Вітаўта Мартыненкі няма з намі ўжо тры гады. Увесь час мы думалі, як ушанаваць яго памяць, і вось вырашылі гэта зрабіць да юбілею. Сёлета Вітаўту споўнілася б 60 гадоў”.

Да канцэрта будзе выдадзены зборнік песень, напісаных на вершы Мартыненкі або перакладзеных ім.

Вітаўт Мартыненка — журналіст, пісьменнік, паэт, музычны крытык. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у «Чырвонай змене», на беларускім тэлебачанні і радыё “Свабода”, арганізаваў і праводзіў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнік арганізацыі фэстаў «Тры колеры», «Басовішча». Пісаў прозу, вершы і тэксты для беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага року і не толькі», «Rock on-line», а таксама шматлікіх публікацый на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадска-палітычнага жыцця. Мартыненка прыдумаў азначэнне «беларускі рок». У 2016 годзе з ускладненнямі дыябету трапіў у шпіталь, памёр 17 красавіка 2016 года.

Дзе: Мінск, палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 29 верасня, 19.00

Квіткі: 8-15 рублёў

Даведкі: 44 551 77 06, 29 851 77 06

Падзея ў Facebook


 Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Валерыя Песіна «ДОМ» у Мінску

16.07.2025 19:00 - 16.08.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

«Nakapiano» ў Гданьску

14.08.2025 (19:00 - 21:00) бар «Мірзам» (ul. Tandeta 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ