Пасля рэзанансу распачата праца па захаванні руін касцёла ў Драгічынскім раёне

Пасля шырокай агалоскі намеры ўладаў у Драгічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны, які даўно патрабаваў правядзення кансервацыі, гэтая праца нарэшце пачалася. Улады сталі займацца рамонтам і кансервацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ruiny kasciola ŭ vioscy Jazviny

Katolik.life заўважыў тэндар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Драгічынскага раёна па складанні праграмы на бягучы рамонт руін храма. Закупка адбылася 1 жніўня, а праграма павінна быць складзена да 11 верасня 2025 года.

А раней, у канцы ліпеня, гэты ж заказчык аб’яўляў тэндар на выкананне праектных работ па кансервацыі гісторыка-культурнага аб’екта. Праект павінен быць падрыхтаваны да 1 верасня 2025 года.

Prahrama na biahučy ramont ruin chrama ŭ vioscy Jazviny

Дарэчы, яшчэ адзін тэндар, які тычыцца работ па захаванні закінутых касцёлаў — рамонт 100 кв. метраў даху былога калегіума езуітаў у Мсціславе. Гэтыя работы павінны быць завершаны ўжо ў жніўні.