Канцэрт Re1ikt у Слуцку

13.10.2012 19:00 - 21:00 Слуцкі Дом Культуры Бясплатнае

Сольны канцэрт гурта Re1ikt адбудзецца ў Гарадскім Доме Культуры (вул. Вялікая Горка, 1) у Слуцку 13 кастрычніка.

Re1ikt – першапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваёй музыцы спалучаюць таксама такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock, world music, ethno.

Re1ikt маюць унікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад “жывых” інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Basowiszca, Jesien Bardow, Tautu Muge, BeFree, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).

http://re1ikt.com/

http://vk.com/re1ikt

Пачатак: 19:00

Уваход: вольны

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Нагадваем, щто працягваецца конкурс ад Re1ikt і “Будзьма беларусамі!”. Падрабязнасці тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ