Канцэрт Віктара Сямашкі і гурта Tonqixod

23.06.2013 18:00 - 20:00 Unnamed Venue Бясплатнае

23 чэрвеня адбудзецца дваровы выступ Віктара Сямашкі і гурта Tonqixod.

Віктар Сямашка — беларускі музыка, паэт і радыёжурналіст. Cпэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Асноўнае крэда — спантанная імправізацыя. Граў у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя», ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», супрацоўнічаў з псіха-фольк-гуртом «Нагуаль». На рахунку Віктара выступы ў складзе шэрагу гуртоў у розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. У іх ліку альбом «г. М», выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives, сумесная праца з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, альбом «Biotope». У 2013 годзе Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла беларускае «Радыё Культура».

ТонкіХод

Гурт Tonqixod («ТонкіХод») узнік у 2011 годзе, але трыа пачало актыўна выступаць на розных менскіх пляцоўках (ад клубаў да музеяў) толькі ў 2013 годзе. У склад уваходзяць: Максім Субач (клавішы, вакал), Андрэй Аляксеенка (барабаны), Уладзімір Лянкевіч (гітара, вакал). У цяперашні момант гурт прэзентуе сваю дэбютную праграму. Музыка Tonqixod даволі эклектычная і зазнае ўплывы абсалютна розных кірункаў (ад джазу да панку), але ў самым шырокім сэнсе гэта можна назваць арт-рокам. Варта зазначыць, што даволі заўважнае месца ў кампазіцыях адводзіцца імправізацыйным момантам. Тэксты спяваюцца на беларускай мове.

 

 

Рэгістрацыя на кватэрнік (імя і колькасць чалавек): +375 29 5716819, +375 29 1600751.

Месца правядзення будзе паведамлена пры рэгістрацыі (Зялёны луг).


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (14+)

07.04.2026 (19:00 - 20:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ