Канферэнцыя і арт-фэст «Праўды ў канфлікце — Галасы з Беларусі» у Берліне

24.05.2024 - 25.05.2024 11:00 - 23:00 Art Space in Exile (Hotel Continental) (Elsenstraße 87) Бясплатнае



У пятніцу і суботу, 24 і 25 траўня, у Берліне адбудзецца канферэнцыя па беларускай журналістыцы ў выгнанні і арт-фестываль «Праўды ў канфлікце — Галасы з Беларусі».






Дата: 24 і 25 траўня

Месца: Art Space in Exile (Hotel Continental), Elsenstraße 87, Берлін 


Удзел бяруць: Генадзь Коршунаў, Вольга Лойка, Вольга Бубіч, Ксенія Галубовіч, Марыя Савушкіна, Інга Пец, Надзея Саяпіна, Яўгенія Доўгая, Васіліса Паляніна, Света Бень ды іншыя беларускія і нямецкія журналісты, культурныя дзеячы.


Вось якая праграма:


24 траўня

 11:00 Уступныя прамовы 

Прывітальнае слова (Крысцін Дысман, дырэктарка гатэля «Кантыненталь») 

Уводзіны: Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі (Марыя Савушкіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў)


11:30 Уводзіны «Беларускія рэпрэсіі супраць СМІ» (Вольга Бубіч) «Гісторыя журналіста» (Вольга Лойка)


12:30 Панэльная дыскусія 

«Да чаго мы імкнемся? Актывізм, журналістыка і барацьба за праўду» 

Уводзіны: Выступ беларускага фатографа 

Мадэратарка — Сісі Пітцэр (журналістка па палітыцы СМІ і лічбавізацыі, член праўлення Лігі жанчын-журналістаў)


 Дакладчыкі: 

Генадзь Коршунаў (старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новых ідэй), 

Ксенія Галубовіч (фатографка, журналістка, рэжысёрка), 

праф. доктар Каця Арцёменка (журналістка і прафесарка журналістыкі HMKW Köln), 

Інга Пец (журналіст, у цэнтры ўвагі палітычная і грамадская сітуацыя ў Беларусі),

 Каця Румянцава aka KaciaBerlin (нямецка-беларуская актывістка)

15:00 Майстар-класы 

Кібербяспека для беларускіх журналістаў у эміграцыі (Даніэль Мосбрукер, эксперт у галіне кібербяспекі і даркнету) 

Як пачаць: Нямецкі медыя-рынак (Рэбека Рот, Neue deutschen Medienmacher*innen e.V.)

 17:00 Маркет 

Міністэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі для беларускіх журналістаў і мастакоў у выгнанні

17:30 Журналісцкія спатканні

 Платформа для злучэння беларускіх журналістаў і нямецкіх СМІ

19:00 Вячэра за вялікім сталом



 25 траўня Арт-фэст

 17:00 Нявыказаныя гісторыі з Беларусі

 Групавая выстава «Untold Stories from Belarus» — гэта спроба праявіць салідарнасць і суперажыванне, а таксама надаць большую бачнасць вострым праблемам парушэння правоў чалавека ў Беларусі. 

З працамі: Яўгеніі Доўгай, Ганны Шот, Надзі Саяпінай, Вольгі Бубіч, Васілісы Палянінай і ананімнага мастака з Беларусі, чыё імя не раскрываецца з меркаванняў бяспекі.

 Куратарка — Вольга Бубіч.

 18:00- 20:00 Жывыя выступы 

17:00 Masque Noir 

18:00 Applepicker

 20:30 перформанс «Images Not Taken»

 Images Not Taken — гэта спектакль з жывой музыкай, заснаваны на падборцы гісторый беларускіх вулічных фатографаў, якія працавалі падчас пратэстаў 2020 года, пра фота, якія яны па розных прычынах не зрабілі. 

Чытальнікі: Аміна Аліева, Света Бень, Карына Стульнікава, Ганс-Крысціян Страка 

Музыка: Света Бень & Сяргей Навіцкі 

Тэксты: Вольга Бубіч (канцэпцыя, пераклад і рэдагаванне).

 Тэксты былі сабраны двума беларускімі актывістамі, імёны якіх не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі

 22:00 Ціхая дыскатэка 



Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

28.03.2025 16:00 - 04.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Іван Кірчук у Мазыры

27.04.2025 (17:00 - 19:00) Мазырскі драматычны тэатр (вул. Ленінская, 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ