Канферэнцыя «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні» ў Варшаве

21.01.2023 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

У суботу, 21 студзеня, у Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні», прысвечаная беларускаму кнігадрукаванню.



Дата: 21 студзеня

Месца: Варшава (дакладную лакацыю паведамяць удзельнікам асабіста) 

«Беларуская кніга сёння як ніколі знаходзіцца пад пагрозай знішчэння і можа сама сябе ўжо запісваць у Чырвоную кнігу. Ці можна сёння нешта зрабіць для падтрымкі выдання кніг на беларускай мове і распаўсюджвання з яе дапамогай нацыянальнай культуры?» — кажуць арганізатары.


Падчас канферэнцыі абмяркуюць:

Якія сістэмныя крокі трэба зрабіць, каб дапамагчы выдаваць кнігі па-беларуску?

Як папулярызаваць чытанне кніг і перакладаў на беларускую сярод беларусаў?

Што зрабіць для падвышэння заўважнасці і прэстыжнасці беларускіх кніг і аўтараў на міжнародным узроўні?

Якім павінен стаць твар беларускага кніжнага рынку ў бліжэйшыя часы?


Як жадаеце ўдзельнічаць, то падавайце заяўку па спасылцы да канца серады, 18 студзеня.









Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ