Канцэрт і Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым

21.11.2021 14:15 - 14:15 Oblackie Centrum Edukacji i Kultury (Elżbietańska 9/10, 80-894) Бясплатнае

21 лістапада ў Культурна-асветніцкім цэнтры Аблатаў Сяржук Доўгушаў возьме ўдзел у святой Імшы на беларускай мове, дзе прадставіць беларускія рэлігійныя спевы у акампанеменце колавай ліры. Пасля (у 16:00) правядзе «Спеўны сход», падчас якога госцi змогуць убачыць i пачуць традыцыйныя беларускія народныя інструменты, а таксама разам вывучыць і праспяваць беларускія песні.


Дата: 21-га лістапада.

Час: Імша - 14:15, «Спеўны сход» - 16:00.

Месца: Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, Elżbietańska 9/10, 80-894 Gdańsk, Польшча.

Сяржук Доўгушаў – вядомы этна-музыка і папулярызатар беларускага фальклору, спявак, этнограф, настаўнік і творца розных культурных праектаў, арганізатар шматлікіх музычных фэстаў, лідар гурта Vuraj.

З'яўляецца iніцыятарам грамадскай ініцыятывы «Спеўны сход» - песенных спатканняў, праграма каторых заснавана на традыцыйных беларускіх абрадах і песнях.

Пасля выезду з Беларусі ў 2021 годзе, працягвае сваю справу па-за межамі краіны.

Уваход вольны, але ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць падтрымаць артыста сваімі ахвяраваннямі!


Запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава нарцысаў у мінскім батанічным садзе

17.04.2026 11:00 - 21.04.2026 19:00 выставачны павільён, батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ