Kastuś Kalinoŭski ў кнігарні логвінаЎ

08.02.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Беларускі Калегіюм і Кнігарня “ЛогвінаЎ” запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Кастусь Каліноўскі нацыятворчы працэс у Беларусі”/Kastuś Kalinoŭski and the Nation-BuildingProcess in Belarus

У прэзентацыі бяруць удзел:

Алесь Смалянчук              рэдактар кнігі, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі

Польскай акадэміі навук,

Ірына Дубянецкая           доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма,

Андрэй Казакевіч             доктар палітычных навук (PhD), Беларускі калегіум,

Інстытут “Палітычная сфера”,

Алесь Краўцэвіч                доктар гістарычных навук, Цэнтр беларускіх даследаванняў

(Варшава),

Андрусь Унучак                 кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі,

Язэп Янушкевіч                  кандыдат філалагічных навук, літаратар.

Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага 2015 г. у кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.00.

Крыху пра кнігу. На гісторыю сучаснай Беларусі велізарны ўплыў зрабіла постаць Кастуся Каліноўскага – але не толькі ягоная дзейнасць і ягоная рэальная “гістарычная асоба”, але й культурная легенда, што паўстала вакол яго самога і вакол паўстання 1863–1864 гг. Якую ролю ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці адыгрывае гістарычная навука, а якую – яго папулярная гераізацыя ды “гістарычная міфатворчасць”? Пытанні ўзаемадзеяння навуковага і папулярнага асэнсавання мінулага на прыкладзе адной з найярчэйшых падзеяў беларускае гісторыі абмяркоўваліся на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане ў сакавіку 2014 г. Паводле матэрыялаў канферэнцыі і выйшла гэтая кніга.


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Свята «Тры Каралі» ў Азярцы

03.01.2026 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ