Арт-практыка з мастачкай Кацярынай Жучэнка ў Заслаўі

25.10.2025 13:00 - 15:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) 6 рублёў

У суботу, 25 кастрычніка, у музейным комплексе "Заслаўе" адбудзецца творчая сустрэча і арт-практыка з мастачкай Кацярынай Жучэнка ў межах яе выставы "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі".



Мастачка падзеліцца сваім досведам самааналізу і глыбокай рэфлексіі праз мастацтва, раскажа, якія ёсць спосабы паглыблення ў работы, як можна акрамя эстэтычнага задавальнення атрымліваць асабістую карысць ад наведвання любой выставы.

Напрыканцы спадарыня Кацярына правядзе практыку, у якой вы зразумееце пра сябе трошку больш, знойдзеце свае інсайты і атрымаеце новы досвед узаемадзеяння з арт-выставай.

Працягласць - 1,5–2 гадзіны.

Удзел - па квітку ў музей: 6 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт мастачкі. 


Вам можа быць цікава

"33 кнігі для іншай Беларусі" у Цюрыху

23.10.2025 (20:00 - 22:00) Karl der Grosse (Kirchgasse 14)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

25.10.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Ноч паэтаў у Варшаве

29.10.2025 (20:00 - 23:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

ŠUMA ў Рызе

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ