Каверфэст «Тата адпачывае»

02.07.2017 12:00 - 23:00 Urban Park Dreamland (вул. Арлоўская, 80) ад 9,5 рублёў

Фестываль «Тата адпачывае» аб’яднае добрую музыку, смачную ежу і цікавыя забавы. Забавы і фудкорты (больш за 40 кропак) стартуюць у 12.00. У межах забаўляльнай праграмы ў абодва дні будзе прадстаўлены цалкам абноўлены набор атракцыёнаў Urban Park Dreamland, дзе на замену састарэўшым каруселям прыйшлі сучасныя атракцыёны дзеля актыўнага адпачынку: ад спартаўных пляцовак да квэстаў, ад лучнага бою да скаладрома. На фестывалі таксама будзе вялікая праграма майстар-класаў і варкшопаў, маркет адзення і аксэсуараў, забаўляльныя кропкі для дзяцей.

Музычная праграма стартуе бліжэй да вечара. У першы дзень – 2 ліпеня – будуць гучаць  класічныя і сучасныя рок-хіты ў выкананні лепшых кавер-гуртоў Беларусі на чале з Easy Dizzy – адзіным у Расіі афіцыйным трыб’ютам AC/DC. У другі дзень – 3 ліпеня – перавага будзе аддадзеная лепшым хітам сучаснай поп-музыкі, а праграму будуць завяршаць БДА «Песняры» і героі «Еўрабачання 2017» Naviband.

Кошт квіткоў на гэты момант складае 9,5 рублёў і будзе падвышацца да 17 рублёў. Дзецям да 12 год уваход бясплатны. Продаж праз сайт Coverfest.by і сістэму Bezkassira.by.  Пытанні, дадатковая інфармацыя –  info@kitsolutions.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ