“Хронікі Нарніі” ў Горадні

24.10.2016 19:00 - 21:00 Unnamed Venue (Будзённага, 48а/63) Бясплатнае

У рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць” адбудзецца прэзентацыя першага беларускага перакладу кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”. Прадставіць кнігу адзін з ініцыятараў выдання, Аляксей Шэін.

На сустрэчы размова пойдзе і пра гісторыю жанра фэнтэзі. Удзельнікі даведаюцца аб тым, хто быў прадвеснікам і заснавальнікам канону, як гэты жанр развіваўся ў сусветнай літаратуры, а таксама як ён выглядае ў сучаснай беларускай літаратуры. Будзе таксама і віктарына з прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

“Хронікі Нарніі” – адна з найбольш прадаваных кніг ХХ стагоддзя. Сёлета першая кніга цыкла выйшла на беларускай мове.

Аляксей Шэін – аўтар фэнтэзі-рамана “Сем камянёў”, які ў 2015 г. у Беларусі стаў бэстселерам.

Месца правядзення сустрэчы: Будзённага, 48а/63.

Час: 24 кастрычніка, 19.00.


Вам можа быць цікава

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

GODS TOWER у Гданьску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Bunkier Club (Olejarna 3)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ