Кінакрытык часопіса «Искусство кино» Алена Сцішова прэзентуе сваю кнігу ў рамках «Лістапада»

04.11.2013 12:00 - 15:00 Расійскі цэнтр навукі і культуры (вул. Ракаўская, 16Б) Бясплатнае

stishova4 лістапада 2013 года а 12-ай гадзіне адбудзецца майстр-клас вядомага расійскага кінакрытыка Алены Сцішовай у рамках 20-га ММКФ «Лістапад». Сустрэча пройдзе ў Расійскім цэнтры навукі і культуры (вул. Ракаўская, 16Б).

У рамках сустрэчы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў расійскім кіно з пункту гледжання кінакрытыкі, таксама пройдзе прэзентацыя кнігі Алены Сцішовай «Расійскае кіно ў пошуках рэальнасці. Паказанні сведкаў». За ўвесь постсавецкі перыяд гэта першая ўнікальная спроба асэнсавання кінапрацэсу найноўшага часу ў гістарычных і сацыякультурных параметрах. Аўтар аналізуе сітуацыю, якая склалася ў кінавытворчасці ў канцы 1980-х – пачатку 19990-х гадоў: галоснасць, свабода слова, крах інстытуту цэнзуры, першыя крокі рынкавай эканомікі. Асаблівы інтарэс уяўляюць тэксты, што даследуюць творчыя і светапоглядныя праблемы, з якімі сутыкнуліся кінематаграфісты ў постсавецкую эпоху.

Алена Міхайлаўна Сцішова – кінакрытык, культуролаг. З 1974 года працуе ў часопісе «Искусство кино», кіруе аддзелам расійскага кіно. Аўтар трох кніг і сотні артыкулаў па расійскаму кіно і кінематографу незалежных рэспублік СНД. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» і экспертнай рады Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў, член ФІПРЭСІ. Тройчы ўганараваная прызам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі ў галіне кінакрытыкі і кіназнаўства.

Звяртаем вашую ўвагу, што, у сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, на майстр-клас неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375-44-792-15-67 (Любоў Журомская, ММКФ «Лістапад»). 


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ