Кірмаш праектаў: прэзентацыя ідэй для гарадоў і пасёлкаў Гомельшчыны

17.05.2017 16:00 - 16:00 арт-прастора “Каўчэг” (праспект Перамогі, 2а, другі паверх) Уваход вольны

Рэчыца, Калінкавічы, Рудабелка, Чырвоны Кастрычнік, Рагачоў – гэтыя і іншыя гарады прэзэнтуюць 17 мая ў Гомелі крэатыўныя ідэі на Кірмашы праектаў.

У красавіку кампанія “Будзьма Беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвясцілі Кірмаш праектаў для Гомеля і Гомельскага рэгіёна. Збор завершаны, і ў кошыку Кірмаша ёсць цікавыя і вартыя задумы. Публічная прэзентацыя іх адбудзецца 17 мая ў Гомелі. Запрашаюцца ўсе ахвочыя, зацікаўленыя ў жыцці Гомеля і рэгіёна, дасведчаныя ў рэалізацыі сваіх ідэй, каб разам абмеркаваць і прагаласаваць за ўпадабаныя і важныя задумы.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі.Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Калі Вы мяркуеце, што жыццё ў вашым горадзе недастаткова цікавае;

калі Вы маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго;

калі Вы хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі – актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

прыходзьце 17 мая на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў” ў арт-прастору “Каўчэг”, якая знаходзіцца па адрасе: праспект Перамогі, 2а, другі паверх. Пачатак у 16:00.

Уваход вольны!

Як знайсці памяшканне:

0DrIBmkb-_U

Даведкі: (44) 795-01-88, Яўгенія Стрыжак, каардынатар “Будзьмы” на Гомельшчыне

Кірмаш у сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вечаровая экскурсія па з Беластоку

29.03.2026 (17:00 - 19:00) ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Лекцыя Кацярыны Стрынгель у Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ