«Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу альтэрнатыўнай фатаграфіі Віктара Жураўкова

08.06.2016 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” прадстаўляе выставу альтэрнатыўнай фатаграфіі Віктара Жураўкова, які працуе ў нетрадыцыйнай тэхніцы фотадруку. Выстава пройдзе з 8 чэрвеня па 9 ліпеня.

На выставе будуць прадстаўленыя выявы, выкананыя ў “піктарыяльнай” тэхніцы. Такая тэхніка ўяўляе сабой падыход да фатаграфіі як да блізкага жывапісу віда мастацтва.

У адрозненне ад звычайнай фатаграфіі ў піктарыяльнай ўсё скіравана на стварэнне пэўнага мастацкага эфекта . Для гэтага фатограф выкарыстоўвае самыя разнастайныя тэхнікі: цыянатапію (cyanotype), вандэйк (vandyke), тэмперапрынт (temperaprint), рэзінатыпія (resinotype) і аўтарскую тэхніку дэкстойл (dextoil).

Плаўныя вобразы і адсутнасць лішніх дэталяў з’яўляюцца пазнавальнымі рысамі фотаработаў Віктара Жураўкова. З дапамогаю мяккага фокуса фатограф здолеў выразіць у здымках асабістыя пачуцці і надаць работам глыбокую эмацыйная выразнасць. У піктарыяльнай фатаграфіі заўсёды вялікае значэнне мела прастата кампазіцыі: на здымках усе лініі і формы аб’ектаў, якія здымаюцца, святло і цені падпарадкоўваюцца асноватворнаму прынцыпу, які заключаецца ў візуальнай лёгкасці ўспрыняцця. Фатаграфіі Віктара Жураўкова можна параўнаць з карцінамі мастакоз-імрэсіяністаў.

Віктар Жураўкоў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. Па прафесіі – хімік. Фатаграфіяй захапляецца з 1982 года, лічбавай фатаграфіяй – з 2001 года. З 1987 года з’яўляецца членам клуба фотаклуба “МІНСК”.

Апошняя фотаграфічная выстава: “Альтэрнатыўная фатаграфія Беларусі. Сувязь часоў… Леў Дашкевіч – Віктар Жураўкоў” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. 2015г.

Адкрыццё адбудзецца 8 чэрвеня а 19-й, уваход вольны.
Чакаем вас па адрасе: праспект Дзяржынскага 9, “Кніжная Шафа” (уваход са двара).
Тэлефон: +37517 234 48 64, e-mail: shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375296370953.

Час працы выставы: пн-пт: 10.00 – 20.00, суб. 11.00 – 18.00, нядз.: выходны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 (14:30 - 16:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ