«Купала. 12 адкрыццяў». Сустрэча ў Мінску

27.01.2022 18:00 - 20:00 Літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

Да 140-годдзя Янкі Купалы Літаратурны музей Янкі Купалы пачынае цыкл сустрэч «Купала. 12 адкрыццяў» з супрацоўнікамі музея, тымі, хто кожны дзень жыве і працуе з Купалам ў сэрцы. Першая сустрэча адбудзецца 27 студзеня.



Дата: 27 студзеня

Час: 18.00

Месца: Літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск

Госць — галоўны захавальнік фондаў Надзея Саевіч. Яна, як ніхто іншы, ведае Янку Купалу з першакрыніц, бо зберагае яго аўтографы, фотаздымкі і асабістыя рэчы — самыя каштоўныя фондавыя калекцыі.

Падчас сустрэчы вы ўбачыце рукапісы і прыжыццёвыя выданні Янкі Купалы, унікальныя прадметы гардэроба паэта, пачуеце гісторыю і таямніцы самых цікавых музейных каштоўнасцяў.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 316-04-08. Месцаў усяго 10, таму спяшайцеся.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ