Прэзентацыя кнігі «Норадрэналін» у Кракаве

18.07.2026 18:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае

 У суботу, 18 ліпеня, у Кракаве адбудзецца прэзентацыя дэбютнага рамана кракаўскага беларуса Яўгена Анашкіна «Норадрэналін». 




«Норадрэналін»
 — гэта першая частка маштабнай навукова-фантастычнай серыі, якая прымусіць вас пераасэнсаваць межы чалавечай свабоды і логікі. 

У мегаполісе будучыні навука ўмее значна больш, чым раней: аўтаматычна і незаўважна для пацыента лячыць складаныя хваробы, падаўжаць жыццё, рэгуляваць стан чалавека на ўзроўні гармонаў. Здароўе і стабільнасць падтрымліваюцца — разам з прадказальнасцю паводзін. 

Але што застаецца ад чалавека, калі ён можа апраўдаць логікай любы выбар? 

Яўген Анашкін
больш за 12 год працуе ў IT. Перамяніў тры школы, восем месцаў працы, дзевяць кватэр і тры краіны. З 2020 года жыве ў Польшчы. Ідэю сваёй першай кнігі выношваў 15 гадоў. 

Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Майстар-класы ў Мінску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ