Купальскі поп-ап у Варшаве

20.06.2026 12:00 - 20:00 Community Cup (al. Solidarności 95/99) Бясплатнае
У суботу, 20 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца купальскі поп-ап.

Вас чакае вялікі асартымент вырабаў беларускіх мастакоў, дызайнераў і майстроў, знаёмствы, гутаркі — словам, суцэльная асалода ад асаблівай летняй сустрэчы, натхнёнай купальскімі традыцыямі.

Удзел бяруць праект «Этыка», «Канва», «Цуда», «Спеў зямлі», «Варажба», Лена Штык, Дзіна Лявонава і іншыя.

Адмысловая музычная госця — спявачка і мастачка Анастасія Рыдлеўская, якая ў 19:30 дасць невялічкі канцэрт.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Фестываль «Пад чароўным дрэвам» у Вільні

20.06.2026 (11:00 - 19:00) прастора «Sodas 2123» (Vitebsko g. 23)

Квіз «Red Hot Chilli Peppa» ў Вільні

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ