Лекцыя «Біскуп Эдвард О’Рурк: дылемы ідэнтычнасці ірландскага графа з-пад Наваградка» ў Варшаве

14.06.2026 18:00 - 20:00 Prastora (ul. Hoża, 41-2) Бясплатнае

У нядзелю, 14 чэрвеня, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Аляксея Ластоўскага «Біскуп Эдвард О’Рурк: дылемы ідэнтычнасці ірландскага графа з-пад Наваградка». 



Эдвард О’Рурк паходзіў са старажытнага ірландскага роду, прадстаўнікі якога аселі на Наваградчыне пасля Напалеонаўскіх войнаў. 

Адмовіўшыся ад вайсковай кар’еры, ён стаў каталіцкім святаром і пасля Першай сусветнай вайны атрымаў адказныя місіі ў розных частках Усходняй Еўропы: аднаўляў касцёльныя структуры ў Мінску, узначальваў Рыжскае біскупства і дзейнічаў у Вольным горадзе Данцыгу. 

Падчас лекцыі пойдзе гаворка пра жыццёвы шлях О’Рурка, яго ідэнтычнасць, сувязі з беларускімі каталікамі і незвычайныя старонкі ягонай біяграфіі. Уваход вольны. 

Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы ўнізе. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Купалле ў Станькаве

11.07.2026 (18:00 - 23:55) Цэнтр экатурызму «Станькава»

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

14.07.2026 (18:00 - 20:00) Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ