Лекцыя «Марк Шагал: Песня Песняў даўжынёй у жыццё» ў Мастацкім музеі ў Мінску

23.05.2026 16:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Уваход — па квітку на выставу карціны Марка Шагала «Прагулка»
У суботу, 23 траўня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Марк Шагал: Песня Песняў даўжынёй у жыццё».

У мастацтве ХХ стагоддзя цяжка знайсці мастака з больш свабодным паэтычным уяўленнем, чым Марк Шагал. Ён пражыў доўгае творчае жыццё і рэалізаваў сябе ў многіх відах мастацтва.

Ён стварыў дзіўны свет-міф, дзе ў мудрагелістым сплаве зліліся прыземленая штодзённасць мястэчка мяжы аселасці, хасідскі містыцызм, парыжскае «Сонца Мастацтва» і імклівая, па-дзіцячаму нястрымная фантазія.

Шагал казаў: усё, што я зрабіў у мастацтве, народжана каханнем. Аб каханні мастака, якое ён пранёс праз усё жыццё і абяссмерціў у сваіх творах, і пагавораць.


Даведаецеся:

  • чаму Марк Шагал лічыў сваім адзіным сапраўдным настаўнікам сціплага віцебскага жывапісца Юрыя Пэна;
  • што такое Парыжская школа, у чым яе адрозненне ад іншых мастацкіх суполак ХХ ст. і якое месца ў ёй належыць Марку Шагалу;
  • якую ролю адыграў Шагал у ператварэнні Віцебска ў адзін з вядучых цэнтраў авангарднага мастацтва;
  • якія творы Марка Шагала з’яўляюцца знакавымі для сусветнай мастацкай культуры?

А па заканчэнні лекцыі яшчэ раз павольна паглядзіце карціну «Прагулка», якая цяпер экспануецца ў Мастацкім.

Уваход — па квітку на выставу карціны Марка Шагала «Прагулка».
   


Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Купалле пад Сіэтлам

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ