Лекцыя пра Масленіцу ў Гданьску

02.03.2025 17:00 - 19:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) 100 злотых

 

У нядзелю, 2 сакавіка, у прасторы «Dzivne» святкуюць Масленіцу лекцыяй этнамузыкалагіні Вольгі Барышнікавай «Адна нядзелька, і тая караценька: Масленка, пра якую мы (не) ведаем».






Часцей за ўсё з Масленіцай у нас асацыюецца паяданне бліноў, спальванне пудзіла і слуп, на якім вісяць падарункі.

Аднак ці задумваліся мы, наколькі гэтыя сімвалы сучаснай Масленіцы суадносяцца з сапраўднымі праявамі традыцыйнай культуры?

Прапануюць пазнаёміцца з адметнымі і малавядомымі традыцыямі святкавання і музычнага афармлення Масленіцы на беларускіх землях, іх трансфармацыяй ў савецкі перыяд, а таксама разам паразважаць аб магчымых шляхах пазнання ўласнага культурнага коду намі — сучаснымі гарадскімі жыхарамі.


Уваход — 100 злотых. У квіток уваходзіць духмяная гарбата і бліны з розным начыннем.


Запісвайцеся праз дырэкт прасторы (пішыце кодавае слоўца «Масленіца»). Месцаў і бліноў абмежавана.




Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ