Лекцыя Таццяны Заміроўскай «Апафенічная дыскатэка: навошта Адорна напісаў песню «Yesterday», калі Макартні ўсё адно падмянілі» ў Н’ю-Ёрку

16.06.2026 19:30 - 21:30 Kvartira Books (731 Washington Avenue) 25 USD
У аўторак, 16 чэрвеня, у кнігарні «Кватэра» адбудзецца лекцыя пісьменніцы Таццяны Заміроўскай «Апафенічная дыскатэка: навошта Адорна напісаў песню «Yesterday», калі Макартні ўсё адно падмянілі».

Паразважаюць пра тэорыі змовы вакол «The Beatles» — і пра тое, чаму мы ўвогуле ў іх верым.

Праз прызму канспіралагічных тэорый пра бітлоў спадарыня Таццяна раскажа, як медыявірусы звязаны з эвалюцыяй і чаму наш мозг прымушае нас верыць у самую дзікую бздуру.

Будуць і песні, і слайды, і прыклады з актуальных медыя.

BYOB: бярыце з сабой любімыя напоі!

Можна далучыцца і анлайн на ютубе.

Квіткі — 25 даляраў на афнлайн-прысутнасць ці 5 даляраў на анлайн-доступ. Бярыце іх па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 (20:30 - 22:00) Hanzas perons (Hanzas iela 16A)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ