Лекцыя Вячаслава Сіўчыка «У барацьбе з дыктатурай» у Варшаве

21.04.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

21 красавіка Беларускі Дом у Варшаве ладзіць трэцюю лекцыю Вячаслава Сіўчыка па гісторыі Беларусі з цыклу «Няскораная Беларусь — вяртанне ў Еўропу». Тэма лекцыі — «У барацьбе з дыктатурай».



Дата: 21 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Вячаслаў Сіўчык — грамадскі і палітычны дзеяч, актывіст, лідар руху салідарнасці «Разам». На лекцыі «У барацьбе з дыктатурай» спадар Вячаслаў падзеліцца сваімі ўспамінамі аб такіх гістарычных падзеях, як разгон парламента і антыканстытуцыйны пераварот.

Спадар Вячаслаў раскажа, як адбывалася станаўленне дыктатуры і стварэнне «Маладога фронту». Таксама вы даведаецеся больш аб спробе альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў у 1995 годзе і выбарчай кампаніі 2001 года.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Прэзентацыя кнігі «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год» ў Мінску

28.05.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ