Лекцыя Уладзімера Арлова «Старажытныя беларускія княствы» ў Варшаве

25.05.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


25 траўня Беларускі Дом у Варшаве распачынае цыкл лекцый па гісторыі Беларусі ад старажытнасці да БНР і запрашае ўсіх ахвотных на першую лекцыю Уладзімера Арлова.




Дата: 25 траўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава


Тэмы першай лекцыі:

Паходжанне беларусаў. Славяне і балты. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Полацкае княства — пачатак беларускай дзяржаўнасці. Рагвалод і Рагнеда — нашы першыя гістарычныя героі. Ізяслаў і Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей. Тураўскае і Смаленскае княствы. Прыняцце хрысціянства. Культура нашых земляў. Еўфрасіння Полацкая і Кірыл Тураўскі.


Уладзімер Арлоў — беларускі гісторык і пісьменнік, аўтар бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу года «Танцы над горадам» (2017).

Уваход вольны. Патрэбна рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ