Лекцыя Вольгi Архiпавай «Сусвет Язэпа Драздовіча» ў Варшаве

04.11.2022 18:00 - 19:30 Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае

У пятніцу, 4 лістапада, культуролаг Вольга Архiпава чытае ў варшаўскай «Galeria Promocyjna» файную лекцыю «Сусвет Язэпа Драздовіча».



Дата: 4 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Galeria Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2, Варшава 

Вы паглыбіцеся ў дзівоснае светаўспрыманне Язэпа Драздовіча, мастака, пісьменніка ды мысляра, у ягонае ўяўленне аб уладкаванні іншага «жыцця» і іншых сусветаў.

У 1910–1930-я гады ён знаходзіўся ў эпіцэнтры культурных падзей, быў уключаны ва ўсе найважнейшыя працэсы, якія сталі вызначальнымі для нацыянальнага Адраджэння.

Але ж ва ўсім, што ён рабіў, было нешта касмічнае, нейкі сусветны размах, не характэрны для тагачаснай беларускай культуры. Менавіта адсюль і паходзіць фенаменальнасць творчасці Драздовіча.

Вольга Архiпава — мастацтвазнаўца, культуролаг з Беларусi. Больш за 20 гадоў спадарыня Вольга працавала ў Ныцыянальным мастацкім музеі.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Света Бень у Амстэрдаме

10.04.2026 (19:15 - 21:00) localie.hub (Rudi van Dantzigstraat 3 (Attic) 1095 PK)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ