Лекцыя «Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён» у Гданьску

22.03.2026 12:00 - 14:00 офіс БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307 (4 паверх)) Бясплатнае
У нядзелю, 22 сакавіка, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску фінальную лекцыю з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён».

Тэма сустрэчы — «Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён».

Гэта будзе асаблівая сустрэча — падсумаванне ўсяго курса і спроба зразумець, як складваецца гісторыя краіны праз лёсы жанчын розных эпох.

Спадар Уладзімір правядзе лекцыю асабіста, і гэта выдатная магчымасць сустрэцца з пісьменнікам у Гданьску.

Можна будзе не толькі паслухаць, але і задаць пытанні па ўсім курсе, вярнуцца да тэм, якія вас найбольш уразілі, і разам паразважаць пра іх значэнне сёння.

Чакаецца жывое, насычанае і натхняльнае завяршэнне цыкла — з успамінамі і новымі адкрыццямі.

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Дзень Волі ў Гданьску

21.03.2026 (14:00 - 19:00) ------------

Майстар-клас па вышыўцы ва Уроцлаве

22.03.2026 (11:00 - 14:00) Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ