Літаратурна-фальклорнае свята “Вясна, вясна жаданая!”

26.03.2019 12:00 - 15:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 5 рублёў

Падчас веснавых канікул з 26.03.2019 года па 29.03.2019 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе далучыцца да абрадавага свята “Вясна, вясна жаданая!”, прыняць удзел у творчых майстар-класах, наведаць тэматычную экспазіцыю “Светлыя мары вясны”.

З даўніх часоў надыход доўгачаканай вясны людзі звязваюць з аднаўленнем прыроды пасля зімовага сну, абуджэннем уласнай моцы і светлых пачуццяў. Гуканне вясны – старажытнае свята, якое нашы продкі адзначалі яшчэ да прыняцця хрысціянства, а пазней сталі звязваць яго з рэлігійным святам Дабравешчання. Беларусы аздаблялі дрэвы рознакаляровымі стужкамі, развешвалі на галінках самаробных птушачак з цеста, паперы, тканіны, кардону. Людзі верылі, што птушкі, якія павінны вярнуцца з выраю, заўважаць, што іх чакаюць, і прыляцяць на Радзіму хутчэй. Свята не абыходзілася без вяснянак – абрадавых песень, што вылучаюцца сваім прыпевам – накшталт гукання. Падчас сустрэчы вясны нашы продкі вадзілі карагоды і як мага больш смяяліся, і тады вясна з прыемнасцю завітвала ў палі, лясы і вёскі.

Традыцыя гукаць вясну захавалася і да гэтага часу. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа не абмінае свята адраджэння прыроды і светлых пачуццяў і запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да сустрэчы вясны ў Доме Коласа.

У перыяд з 26 па 29 сакавіка музей прапануе:

майстар-класы па вырабе вясновых паштовак і арыгінальных букетаў з цукерак;

26 сакавіка – правядзенне традыцыйнага літаратурна-фальклорнага свята “Гуканне вясны”.

27 сакавіка – майстар-клас па вырабе духмянага мыла;

 29 сакавіка – майстар-клас па вырабе птушак з саломы.

Наведвальнікі таксама змогуць азнаёміцца з прыкладамі майстэрства саломапляцення на часовай выставе “Светлыя мары вясны”, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 27 сакавіка ў 16.00. Выстава будзе дзейнічаць з 27 сакавіка па 1 красавіка 2019 года.

Для ўдзелу ў музейным праекце неабходны папярэдні запіс па тэлефоне:

284-17-02.

Кошт: 5 рублёў.

Шчыра запрашаем!

Святкуйце разам з намі!

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02.

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: muzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

06.07.2025 (13:15 - 18:00) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Купалле гуртом «Relikt» у Таліне

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tn 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ