Літаратурнае чаяванне з ўнучкай Якуба Коласа ў Мінску

30.04.2025 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 рублёў
 

У сераду, 30 красавіка, завітвайце ў музей Якуба Коласа на літаратурнае чаяванне з ўнучкай паэта Марыяй Міцкевіч.





Унучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, па прафесіі матэматык, выкладчыца, памятае свайго славутага дзеда з дзяцінства − да 5 гадоў яна жыла ў доме, дзе зараз знаходзіцца яго музей. У дзень, калі дзядуля памёр, у маленькай Машы быў дзень нараджэння. 

Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? Які характар быў у класіка беларускай літаратуры? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? 

І шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас экскурсіі-чаявання спадарыня Марыя. 



Кошт — 30 рублёў. 




Месцаў вобмаль, то запісвайцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ