Літаратурная вечарына з удзелам беларускіх перакладчыкаў у Віцебску

20.03.2015 18:30 - 20:00 Арт-база vitebsk4me (вул. кастрычніцкая,13, у арку направа) Бясплатнае

20 сакавіка, у пятніцу, на арт-базе vitebsk4me адбудзецца літаратурная вечарына з удзелам беларускіх перакладчыкаў прозы. 

Падзея ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У праграме: прэзентацыя кнігі “Саламея” Оскара Ўайлда, “Прыгоды Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла, зборнік апавяданняў “Падарунак на Каляды” і будучай кнігі казак Гаўфа.

Пачатак у 18:30. Уваход вольны. Інфармацыя: 029 8940517. арт-база vitebsk4me (вул. кастрычніцкая,13, у арку направа)

Бяруць удзел:

Ганна Янкута — перакладчыца, літаратурны крытык. Пераклала на беларускую мову шэраг паэтычных і празаічных твораў Эдгара Алана По, паэму “Свет” Чэслава Мілаша (разам з А. Ф. Брылём і К. Маціеўскай), апавяданні пра Шэрлака Холмса. Перакладае з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай.

Кацярына Маціеўская — перакладчыца. Перакладала апавяданні Эдгара По, гісторыі пра Шэрлака Холмса Дойла, “Саламею” Оскара Ўайлда. Працуе з французскай, ангельскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс.

Алена Пятровіч — перакладчыца, лінгвіст. Нарадзілася ў Віцебску. Пераклала раман Рышарда Крыніцкага, дзіцячыя творы Яна Бжэхвы, апавяданні пра Шэрлака Холмса, вершы Багдана-Ігара Антоныча. Перакладае з ангельскай, польскай, чэшскай, украінскай.

Ігар Крэбс — перакладчык. Нарадзіўся ў Віцебску. Перакладае з нямецкай мовы казкі Вільгельма Гаўфа, вершы Генрыха Гайнэ, гісторыі пра барона Мюнхаўзэна


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ