«Лялькі над Нёманам» у Гродне

21.09.2022 - 25.09.2022 17:00 - 22:00 гарадзенскі тэатр лялек (вул. Дзяржынскага, 1/1) ад 8 рублёў

21 верасня ў Гародні распачнецца фэст лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам». Доўжыцца ён будзе па 25 верасня.
 


Дата: з 21 па 25 верасня

Месца: гарадзенскі тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1, Гродна



Абяцаюць больш за 150 удзельнікаў — лялечных тэатраў з Беларусі і Расеі.

Распачнеццца фэст святочным лялечным шэсцем 21 верасня а 17-й гадзіне ад Савецкай плошчы да тэатра лялек.


Сярод іншага можна паглядзець вось якія спектаклі для дарослых:

«Сотнікаў» берасцейскага тэатра лялек;

«Русалачка» гарадзенскага тэатра лялек;

«Злачынства і пакаранне» Санкт-Пецярбургскага малога тэатра лялек.

А вось што пакажуць для дзяцей:

«Ох і залатая табакерка» з Віцебска,

«Шлях да Бэтлеема» з Маладзечна,

«Шаша ў левым чаравіку» з Гомеля,

«Волат-эгаіст» з Магілёва

ды шмат чаго іншага: напрыклад, спектакль «Пегі сабака, які бяжыць ускрайкам мора» паводле Айтматава, які атрымаў расейскую тэатральную прэмію «Залатая маска».

Дзіцячыя спектаклі ідуць зранку і ўдзень, дарослыя — увечары.

Глядзіце праграму і расклад спектакляў на сайце тэатра лялек па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Кругаварот» у Мінску (18+)

22.01.2026 18:00 - 15.02.2026 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Канцэрт гурта "Папараць-кветка" ў Парыжы

24.01.2026 (15:30 - 17:30) Cathedrale Saint-Stephane (7 Rue Georges Bizet)

Валянцінкавы канцэрт J:МОРС у Варшаве (16+)

14.02.2026 (19:00 - 21:00) тэатр WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ