Лекцыя “Беларуская музычная Атлантыда”

29.05.2014 18:30 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Гісторыю беларускай музыкі даследчыкі пачалі адкрываць адносна нядаўна. Чамусьці ў савецкі час мы маглі бачыць хоць бы рэшткі беларускай старажытнай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, былі знаёмыя з помнікамі літаратуры, але практычна нічога не ведалі пра нашу музычную спадчыну. Шмат якія музычныя жанры, творы, прозвішчы кампазітараў у савецкай гісторыі беларускай музыкі проста не існавалі. На шчасце, сёння мы ўжо можам казаць пра багатую музычную культуру Беларусі, развітую сістэму жанраў, існаванні на нашых тэрыторыях некалькіх цэнтраў музычнага жыцця і пра вельмі цікавых аўтараў-кампазітараў .
Якім чынам была адкрыта гэтая «музычная Атлантыда» Беларусі? Хто «героі нашага часу» – даследчыкі, якія зрабілі сенсацыйныя знаходкі датычна адкрыцця новых фактаў, нотаў, імёнаў? Як развівалася беларуская музычная культура, пачынаючы з XV стагоддзя? Які культурна – гістарычны кантэкст неабходны сёння, каб гэта развіццё працягвалася?
29 траўня ў межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” Лятучы універсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на лекцыю даследчыка музыкі, культуролага і краязнаўцы Аляксея Фралова «Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў”. Лекцыя адбудзецца ў галерэі «Ў», пачатак а 18.30 , уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ