Лекцыя «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці» Міхала Анемпадыстава

26.11.2016 18:00 - 18:00 Тэатр “Крылы халопа” (вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны

26 лістапада 2016 г. Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага культурнага дзеяча, дызайнера, графіка, аўтара знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтара тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом” Міхала Анемпадыстава.

Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?

Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.

Лекцыя Міхала Анемпадыстава “Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці” адбудзецца 26 лістапада а 18.00 у прасторы тэатра “Крылы халопа” (Брэст, вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны!

Тэл. каардынатара ў Брэсце: +375298231916 (Святлана)

Матэрыялы і відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на нашым сайце: http://fly-uni.org


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Сустрэча з Дамінікай Кавалёнак у Гродне

23.12.2025 (15:00 - 16:00) Навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ