Лекцыя Міхаіла Гуліна “Маскоўскі канцэптуалізм. Мастацтва савецкага нонканфармізму”

20.03.2017 19:00 - 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая 16) 4 рублі

Мастак і куратар Міхаіл Гулін распачаў цыкл аўтарскіх лекцыяў па гісторыі мастацтва ХХ–ХХІ ст.

Штопанядзелак а 19:00 у прасторы ЦЭХ ён расказвае пра тых асобаў і тыя з’явы, якія пакінулі важны адбітак у мастацтве ХХ стагоддзя і сучаснасці, паўплывалі на прафесійнае станаўленне Гуліна, уразілі і працягваюць уражваць.

Лекцыі адбудуцца 13, 20, 27 сакавіка і 3 красавіка.

Мастацтва сёння часта патрабуе медыяцыі ды інтэрпрэтацыі, мы не заўжды маем час на чытанне спецыялізаванай літаратуры, а, прыходзячы ў галерэю, здараецца, і губляемся. Наўрад ці хто можа дапамагчы разабрацца ў тэме так, як адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускага сучаснага арту.

Міхаіл Гулін вядомы сваёй разнастайнаю практыкай, у якой удала спалучаецца дасціпны поп-культурны жывапіс, акцыянізм з выразным сацыяльным кампанентам і куратарства. Аўтар лекцыяў выстаўляецца ў Беларусі, мае багата прафесійных кантактаў па-за межамі краіны, курыруе міжнародныя экспазіцыі. Вымушаны перапыніць сваю выкладчыцкую дзейнасць у 2012 годзе, пасля акцыі «Персанальны манумент», ён працягвае ўдзельнічаць у адукацыйных праектах і творча супрацоўнічае з маладзейшым пакаленнем мастачак і мастакоў. Адзін з апошніх прыкладаў – удзел у якасці т’ютара ў Школе мастацкага жэсту (Artbat FEST, Алматы) і праграме «10 майстэрняў», арганізаванай Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у 2016 годзе.

Працягваючы тэму папярэдняй лекцыі, падчас трэцяй сустрэчы 20 сакавіка Міхаіл Гулін закране тэму канцэптуальнага мастацтва позняга савецкага перыяду, раскажа пра практыкі групаў і пра тыя кірункі, якія развіваліся ў неафіцыйным мастацтве таго часу. Гаворка пойдзе пра творчыя сцэны Масквы, Піцеру, Адэсы і, вядома, не застанецца па-за ўвагаю такі важны феномен, як група «Калектыўныя дзеянні». Таксама аўтар прасочыць сувязь практык таго перыяду з маскоўскім акцыянізмам 90-х.

Важнаю тэмай у гэтай лекцыі таксама будзе нонканфармізм у беларускім мастацтве 80-х і дзейнасць аўтараў ды суполак з Мінску.

Запрашаем усіх цікаўных у панядзелак, 20 сакавіка, а 19:00 у прастору ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая 16).

Уваходны квіток: 4 рублі (поўны), 2 рублі (ільготны)


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

«Петля Пристрастия» ў Вільні

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Mello (Geležinkelio gatvė 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ