• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Лекцыя Уладзіміра Батаева “Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні”

Пачатак: 29.04 (08:00)
Канец: 29.04 (17:00)
бізнэс-клуб “Imaguru”
(Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4)
Кошт: Уваход вольны
Google

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць цыкл публічных лекцый “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

УЛАДЗІМІР БАТАЕЎ

НОВЫЯ КРОПКІ АДЛІКУ І ПЕРСПЕКТЫЎНЫЯ СЦЭНАРЫ РАЗВІЦЦЯ БУДУЧЫНІ

Будучыня ўжо тут. Яна проста нераўнамерна размеркавана

Уільям Гібсан

Мы жывем у часы, калі грань паміж навуковай фантастыкай і рэальнасцю хутка мяняецца. Тэхналагічны прагрэс, рухомы інавацыямі і магчымасцямі, сёння выступае неабходным фундаментам развіцця краінаў, але таксама і тым чыннікам, які непазбежна ўплывае на чалавека, яго асяроддзе. Аднойчы гэтыя тэхналогіі могуць сапраўды змяніць наш свет да непазнавальнасці – і тое, што зараз успрымаецца як утопія, стане рэальнасцю нашага сёння. Гэта адначасова захапляе, але і пужае. Як перспектыўныя тэхналогіі паўплываюць на нашу будучыню? Якія сацыяльныя наступствы нас чакаюць? Ці не пагражае гэта прыватнаму жыццю чалавека, яго індывідуальнасці? Ці не стане гісторыя эвалюцыі тэхналагічнага працэсу гісторыяй чалавечых пройгрышаў? Ці зняволяць чалавека машыны, ці ўсё ж існуе шанец адбіцца?

Прапануем разважаць над гэтымі пытаннямі, уяўляючы будучыню новых тэхналогій разам з практыкуючым футуролагам Уладзімірам Батаевым. У межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на яго публічную лекцыю “Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні”, якая адбудзецца 6 траўня а 18.30 у канферэнц-залі бізнэс-клуба “Imaguru” (вул. Фабрыцыюса, 4).

У лекцыі разглядаюцца найбольш супярэчлівыя і адначасова шматабяцаючыя напрамкі развіцця сучасных тэхналогій: ад штучнага інтэлекту да разумных гарадоў, ад інтэрнэту рэчаў да цыркулярнай эканомікі, а таксама абмяркоўваецца іх уплыў на паўсядзённае жыццё асобнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Уваход вольны!

Інфармацыя пра лектара:

Уладзімір Батаеў з’яўляецца кіраўніком аддзела “разумных гарадскіх рашэнняў” у EsperantoXL – галандскім сістэмным  інтэгратары і распрацоўшчыку разумных рашэнняў у галіне транспарту ды лагістыкі, а таксама ў іншых сегментах разумнага горада. Ён працаваў з муніцыпалітэтамі, архітэктурнымі фірмамі і фірмамі, якія займаюцца гарадскім планаваннем, а таксама з інавацыйнымі кластарамі ў Фінляндыі, Малайзіі, Нідэрландах, ААЭ і Вялікабрытаніі. Яго ўвага засяроджана на выяўленні канкрэтных мясцовых гарадскіх праблем, якія могуць быць хутка вырашаны з дапамогай разумных гарадскіх рашэнняў, іх рэалізацыі і стварэнні выразных каналаў сувязі для грамадзян, якія дапамагаюць быць упэўненымі, што грамадзяне атрымліваюць адчувальныя выгоды, і што якасць іх жыцця паляпшаецца.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип