Лекцыя журналіста Андрэя Пачобута

10.12.2014 18:30 - 21:00 Крэатыўная прастора "ЦЭХ" (пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі) Бясплатнае
АНДРЭЙ ПАЧОБУТ

ТЭРЫТОРЫЯ СУПРАЦЬСТАЯННЯ.

КРАІНЫ УСХОДНЯГА ПАРТНЭРСТВА ПАМІЖ “РУСКІМ СВЕТАМ” І ЕЎРАІНТЭГРАЦЫЯЙ

10 снежня, 18.30, ЦЭХ

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы ўніверсітэт і “Беларускі журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага журналіста Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнэрства паміж “рускім светам” і еўраінтэграцыяй».

“Украінскі крызіс” стаў пікам канфлікту двух цывілізацыйных перспектываў і паставіў пад сумнеў базавыя прынцыпы суіснавання ў свеце, у якім мы жылі апошнія паўстагоддзя. Ніхто сёння не ведае, чым усё скончыцца, якім будзе наш свет у будучыні. Як спрычынілася да гэтага крызіса ініцыятыва Усходняга партнэрства? Яе стваральнікі ўпарта падкрэслівалі, што яна не мае антырасейскага характару, але гэтыя сцверджанні не паўплывалі на жаданне расейскіх уладаў кантраляваць жыццё ў суседніх краінах.

Чым еўрапейская ініцыатыва Усходняга партнэрства так напалохала Маскву? Ці можна было пазбегнуць канфлікта двух інтэграцыйных праектаў, еўрапейскага ды еўразійскага, ці гэты канфлікт быў наканаваны? Якія каштоўнасці ды перспектывы прапануюць гэтыя два праекты краінам былога СССР? Як украінскія падзеі паўплывалі на інтэграцыйныя праекты, і як рэагуюць на гэтыя падзеі краіны Усходняга партэрства? І якія магчымасці да манёўру ёсць у Беларусі? Пра гэтыя сутнасныя пытанні разважае ў сваёй лекцыі Андрэй Пачобут.

Адкрытая лекцыя Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга Партнэрства паміж “рускім светам” і еўраінтэграцыяй» адбудзецца 10 снежня на пляцоўцы “ЦЭХ” (пр-т Незалежнасці, 58/6).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыи лекцыі.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый “Галоўнае пытанне”, першая частка якога прайшла ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў “першым сезоне” пра “галоўныя пытанні” разважалі сябры Калегіўма Лятучага Ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы ды даследчыкі, то гэтым разам мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных ды прадлемных сфер – сферы медыа, сродкаў масавай інфармацыі ды камунікацыі. 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Маляваныч у Дзюсельдорфе

29.03.2026 (15:15 - 18:30) Theatermuseum Düsseldorf (Jägerhofstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ