«Лёс Бабіцкага леса»: куратарская экскурсія па беларускім ткацтве ў Гомелі

18.02.2022 18:00 - 19:30 Фiлiял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Леніна, 4А) Бясплатнае

18 лютага філіял Веткаўскага музея ў Гомелі рады запрасіць вас на куратарскую экскурсію «Лёс Бабіцкага леса» (Бабіцкая ткацкая традыцыя і яе семантыка).



Дата: 18 лютага

Час: 18.00 

Месца: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі, пл. Леніна, 4а, Гомель

Бабіцкая ткацкая традыцыя — унікальная з’ява народнай культуры Гомельшчыны. Цэльная, тэхналагічна абумоўленая традыцыя, якая «замком» тэхналогіі нібыта зберагла архаічныя рысы.

Як пазнаць сярод разнастайных тыпаў бабіцкае ткацтва? Па якіх канонах стваралася кампазіцыя? Адкуль узяліся ўзоры, якімі размаўляла гэта традыцыя? Якія архетыпы выкарыстоўвалі ткачы ў той час? На гэтыя ды іншыя пытанні падчас куратарскай экскурсіі адкажа дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка.

Удзельнікі змогуць прысесці за старажытныя кросны і сваімі рукамі дакрануцца да традыцыі і спрычыніцца да яе адраджэння і развіцця.

Кошт удзелу — 2 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

28.04.2026 (19:00 - 19:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ