Макс Шчур у віртуальнай кавярні ЗНО

27.01.2022 19:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае

Новая літаратурная сустрэча ў віртуальнай кавярні ЗНО ўжо 27 студзеня. Гэтым разам госць — Макс Шчур, беларускі і чэшскі паэт, лаўрэатам прэміі Гедройца. Вядоўца размовы — паэт, філосаф Ігар Бабкоў.



Дата: 27 студзеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: ZOOM


Якімі будысцкімі тэхнікамі работы са свядомасцю могуць карыстацца небудысты? Ці дапамагаюць яны ў літаратурнай рабоце? Што хацела сказаць Лана Вачоўскі ў чацвертай Матрыцы? Ці беларусы маюць сёння магчымасць «абудзіцца ад векавога сну», і куды менавіта? Гэтыя і іншыя пытаннечкі абмяркуем з Максам Шчурам.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Будзе арганізаваная трансляцыя ў facebook на старонцы Беларускага Калегіюма. Пакідайце пытанні і заўвагі ў каментарах да трансляцыі. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ