Лекцыя пра Максіма Багдановіча ў Н'ю-Ёрку

23.11.2025 12:30 - 14:00 Сабор св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn) Бясплатна

У нядзелю, 23 лістапада, у саборы св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца лекцыя пра Максіма Багдановіча.


Падчас лекцыі Галіна Пазняк падзеліцца сваімі разважаннямі наконт таго, у чым сутнасць генія Максіма Багдановіча; яго творчай індывідуальнасці; як выяўляецца творчае крэда паэта; як ён разумее ролю мастацтва (паэзіі) у жыцці; як спалучаецца “нацыянальнае” і “агульначалавечае” ў яго творчасці.

Вы даведацеся, у чым Багдановіч – першаадкрывальнік; у чым бачыў паэт шчасце; якую ідэю ўвасобіў Уладзімір Мулявін у сваёй праграме “Вянок” і інш.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ