Маладая беларуская проза

18.02.2018 15:00 - 18:00 літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, д. 7а.) Бясплатнае

18 лютага маладая беларуская проза – у музеі Багдановіча
Пяць дэбютных кніг выйшла напрыканцы 2017 – пачатку 2018 года ў серыі “Пункт адліку” “Кнігарні пісьменніка”. 18 лютага Школа маладога пісьменніка пры СБП, Саюз беларускіх пісьменнікаў і літаратурны музей імя Максіма Багдановіча запрашаюць на сустрэчу з маладымі аўтарамі ўсіх, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам у Беларусі.

Пачатак імпрэзы: 15.00

Адрас: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, д. 7а.

Уваход вольны.

Пісьменнікі-дэбютанты скончылі другі курс Школы маладога пісьменніка пры СБП. Кнігамі сталіся іх літаратурныя праекты, над якімі кожная аўтарка і аўтар працавалі цягам навучальнага года пад куратарствам адной з выкладчыц Школы Ганны Бутырчык, Наталлі Паваляевай альбо Людмілы Рублеўскай.

Дзве са згаданых кніг – аповесці: “Ген зямлі” Аліны Длатоўскай і “Русалкі клічуць” Зараславы Камінскай і тры кнігі кароткай прозы: “Каханні” Ніны Лістоты, “Переведи меня” Веры Філенка і “Они” Сяргея Шаматульскага.

Гэты камандны дэбют не застаўся незаўважаным, кнігі някеспка купляюцца ў кнігарнях, а аповесць “Русалкі клічуць” на сёння адна з самых абмеркаваных кніг за 2017 год.

Апроч аўтараў удзел у імпрэзе возьмуць выкладчыцы Школы і старшыня СБП Барыс Пятровіч. Вядучыя імпрэзы – куратаркі Школы маладога пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.


Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ