Маляваныч у Кракаве!

09.03.2023 18:00 - 22:00 (вул. Кракаўская 19) free donation

У чацвер, 9 сакавіка, акцёр Аляксандр Ждановіч, таксама намі горача любімы як Маляваныч, прыязджае ў Кракаў ды ладзіць адразу дзве сустрэчы — для дзетак і для дарослых!



Дата: 9 сакавіка

Час: 18.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: вул. Кракаўская 19 (2 паверх), Кракаў


А 18-й будзе беларуская батлейка і казкі для маленькіх і вялікіх! Абяцаюць тэатральныя гульні, чытанні казак, расповед пра беларускую батлейку і паказ спектакля «Цар Ірад».

Запрашаюць дзяцей ад 6 гадоў і дарослых, якія захавалі ў сабе дзяцінства.

Уваход вольны, але ж спачатку зарэгіструйцеся па спасылцы.


А ў 20.00 будзе творчая сустрэча са спадаром Аляксандрам «Вось яны, а вось мы». Ён прапануе паслухаць паэтычную кампазіцыю па вершах беларускіх паэтаў.

Уваход вольны, але ж беларусы Кракава збіраюць невялічкую падзяку спадару Алесю, таму free donation вітаюцца па спасылцы, яякую вы знойдзеце ў форме рэгістрацыі.

Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Андрэй Лугін і Андрусь Такінданг у Торуні

24.02.2026 (20:00 - 22:00) паб "Hipisówka" (Mikołaja Kopernika, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ