Масленічны Кірмаш у Тбілісі

25.02.2023 12:00 - 18:00 Прастора «‎Кропка» (Амаглеба, 1) Бясплатнае

У суботу, 25 лютага, у беларускім каворкінгу «Кропка» — масленічны кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц.



Дата: 25 лютага

Час: з 12.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора «‎Кропка», Амаглеба, 1, Тбілісі 

Вас чакаюць:

шыкоўныя ўпрыгожванні, смачнюшкі, паштоўкі і налепкі, экакасметыка — процьма файных вырабаў ад беларускіх майстроў;

каманда Bakery 3000 з арт-прадукцыяй ад беларускіх мастакоў

Parohod з беларускімі кнігамі для дзетак і дарослых/

А яшчэ FreeBelarusSimbol з беларускай сімволікай.


Будзе працаваць і своп: вы можаце прынесці ўжо непатрэбнае вам адзенне/абутак ў «‎Скрыню рэчаў» і абраць сабе новы вобраз.

Прыходзьце падтрымаць беларускіх майстроў, пакаштаваць сонечных бліноў і зарадзіцца добрым настроем!

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Прэзентацыя інструментаў Івана Кірчука ў Маладзечне

10.06.2026 (17:00 - 19:00) мінскі гарадскі краязнаўчы музей (вул. Партызанская, 3)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ