Мастацкі эка-пленэр 2016

Заказнік “Блакітныя азёры” Бясплатнае

Дарагія мастакі!

Запрашаем вас да ўдзелу ў мастацкім эка-пленэры 2016, які адбудзецца 6 – 14 жніўня 2016 года на хутары каля заказніка “Блакітныя азёры”

Гэта ўжо чацвёрты пленэр (выстава 2013выстава 2014выстава 2015), арганізаваны галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстановай “Агра-Эка-Культура”. Падчас пленэраў мастакі слухаюць лекцыі ад эколагаў, размаўляюць з мясцовымі жыхарамі, шукаюць сцежкі ў густых лясах, плаваюць у азёрах і ствараюць мастацтва. Вынікам стане выстава, якая пройдзе ў жніўні ў галерэі “Ў”

Тэмай пленэру гэтага года будзе прырода гуку. Як гучыць свет вакол нас: гарады, лясы, палі, галасы людзей? Калі гук становіцца шумам, а шум забруджваннем? Мы будзем паглыбляцца ў гукі: слухаць спевы птушак, вібрацыі балот і шукаць, дзе нараджаецца рэха. Мы будзем слухаць свет.

Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Сафія Садоўская

Апошні тэрмін падачы заявак  15 ліпеня 2016 года.

Заяўку дасылайце на info@ygallery.by з пазнакай АКФ, усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта. Выніковы спіс удзельнікаў пленэра будзе аб’яўлены 20 ліпеня.

анкета ўдзельніка


Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калажны ланч з Настай Лойка ў Варшаве

10.05.2026 (16:20 - 19:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ